Сямашка: Стаўка ПДВ з 1 чэрвеня можа вырасці з 18% да 22%

Урад Беларусі прапаноўвае павялічыць з 1 чэрвеня бягучага года стаўку падатку на дадатковую вартасць (ПДВ) з 18% да 22%.
Пра гэта паведаміў першы віцэ-прэм'ер Беларусі Ўладзімір Сямашка.

Па яго словах, гэтая цывілізаваная мера дазволіць абараніць рынак ад непатрэбнага імпартнага шырспажыву і падтрымае беларускіх экспарцёраў. Разам з тым плануецца адмяніць абаротны падатак, што адлічаецца ў фонд падтрымкі сельгасвытворцаў.

“Інтэрфакс”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі