Сяброў Партыі БНФ выжываюць з рагачоўскага заводу

Сябра БНФ, рабочага рагачоўскага заводу "Дыяпраектар" Сяргея Стоцкага падазраюць у тым, што ён нібыта праносіць на працу і прадае  спірт. Пра гэта заявілі начальнік аддзела кадраў Ўладзімір Барсукоў і яго намеснік Анатоль Шыловіч. "Кадравікі" праверылі яго тумбачку ў распранальні, працоўнае месца. Атрымаўшы нулявы вынік, як паведамляе інтэрнэт-газета "Товарищ", яны выклікалі ўчастковага міліцыянта і зладзілі ператрус у Стоцкага дома. Але нічога не знайшлі і там.

Па словах Стоцкага, Барсукоў яму заявіў: "Мы ўсё адно цябе звольнім  з  заводу". На  пытанне "За што? Нічога ж не знайшлі!" Барсукоў адказаў: "Таму што ты ў БНФ!"

Паведамляецца таксама, што дырэктар заводу Сямён Жэрдачкін  цікавіўся тым, як працуе сябра БНФ Ігар Зайцаў, кантралёр  штамповачнага цэху... 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі