Сябраў Цэнтрвыбаркаму запрасілі на выбары ў Латвію і Кыргызтан

Прадстаўнікі беларускага Цэнтрвыбаркама возьмуць удзел у кароткатэрміновым назіранні за парламенцкімі выбарамі ў Кыргызтане і Латвіі, паведамляе БелаПАН. На выбары ў Латвіі, якія адбудуцца 2 кастрычніка, паедуць сябры Цэнтрвыбаркаму Надзея Кісялёва і Эдуард Падаляк.

За парламенцкімі выбарамі ў Кыргызтане 10 кастрычніка будуць назіраць іншыя прадстаўнікі беларускага ЦВК — Васіль Бушчык і Мікалай Родзічкін. Яны будуць працаваць у складзе місіі назіральнікаў ад СНД.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі