Сябра рады руху "За свабоду" выклікаюць у падатковую службу

Сябра рады руху "За свабоду" Алесь Зарэмбюк з Мастоў атрымаў выклік у падатковую інспекцыю па месцы жыхарства для прадстаўлення дэкларацыі аб прыбытках за 2007 і 2008 год. Сам актывіст звязвае такую цікавасць да сябе з надыходзячымі мясцовымі выбарамі.  Зарэмбюк: ”Шчыра кажучы, мяне спачатку вельмі здзівіў гэты ліст, а пасля я ўзгадаў, хутка мясцовыя выбары і мне стала усё зразумела. Мая грамадская дзейнасць у рэгіёне, даўно з’яўляецца галаўным болем для некаторых структураў. У войска мяне забраць нельга, пасадзіць не могуць зараз, дык вырашылі такім чынам на мяне націснуць. Пачынаецца усё з дэкларацый, а заканчваецца тлумачэннямі кожнага атрыманага рубля, пры чым не толькі свайго, але ж і блізкіх сваякоў. Я не першы з прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, у каго у пэўны момант запатрабавалі  падатковую дэкларацыю”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі