Святочнае светлавое афармленне Мінску будзе завершанае да 10 снежня

Дадатковыя светлавыя гірлянды ўпрыгожаць праспект Пераможцаў ад вуліцы Гвардзейскай да Арлоўскай. Новы дызайн святочнай ілюмінацыі распрацаваны для плошчы Перамогі. Акрамя таго, святочнае падсвятленне будзе змантаванае на ўчастку праспекта Незалежнасці ад плошчыа Перамогі да плошчы Якуба Коласа. Зайграюць агнямі і гарадскія масты. Дадатковыя гірлянды з'явяцца на плошчы Незалежнасці — ад педагагічнага ўніверсітэта да гатэля "Мінск". Будуць усталяваныя святлодыёдныя шары, як мінулай зімой. А у ліку навінак — светлавая канструкцыя ў выглядзе фантана.

Галоўная елка краіны на Кастрычніцкай плошчы пацешыць мінчукоў рознакаляровымі агнямі, якія змяняюць адзін аднаго. Кіраваць імі будзе адмысловая святлодынамічная машына.

"Мінск-навіны"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі