Вы тут

Святлану Алексіевіч абралі віцэ-прэзідэнтам Міжнароднага ПЭН-клуба

Святлана Алексіевіч / З архіву Еўрарадыё

Беларуская пісьменніца, лаўрэатка Нобелеўскай прэміі Святлана Алексіевіч была абраная адной з пяці віцэ-прэзідэнтаў Міжнароднага ПЭН-клуба. Пра гэта паведаміла старшыня Беларускага ПЭН-цэнтра Таццяна Нядбай.

85-ы кангрэс Міжнароднага ПЭН-клуба праходзіць у Маніле (Філіпіны). Менавіта на ім нашу суайчынніцу абралі на высокую пасаду. 

Міжнародны ПЭН-клуб — праваабарончая няўрадавая арганізацыя, якая аб'ядноўвае прафесійных пісьменнікаў, паэтаў і журналістаў. Ён быў створаны ў 1921 годзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.