Святлана Ціханоўская стала лаўрэатам прэміі "Eўрапеец года"
![Цырымонія ўручэння прэміі прайшла ў Нацыянальным музеі Даніі.](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-05/tichan_15_05.jpg.webp?itok=vcM0SFmF)
Цырымонія ўручэння прэміі прайшла ў Нацыянальным музеі Даніі. / @tsikhanouskaya
Лідар беларускіх дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская стала лаўрэатам прэміі "Eўрапеец года". Гэтую прэмію штогадова ўручае Дацкі філіял Міжнароднага еўрапейскага руху — за асаблівы ўклад у еўрапейскую інтэграцыю, развіццё еўрапейскага грамадства і прасоўванне агульначалавечых каштоўнасцяў.
Цырымонія ўзнагароджання прайшла ў Нацыянальным музеі Даніі. У сваёй прамове Святлана Ціханоўская падкрэсліла, што "толькі ў Еўропе Беларусь зможа квітнець і цалкам рэалізаваць свой патэнцыял" і "толькі ў Еўропе Беларусь зможа захаваць незалежнасць і пабудаваць дэмакратычныя інстытуты, якія будуць служыць народу, а не ўзурпатарам". Яна таксама адзначыў, што беларусы могуць унесці свой уклад у развіццё Еўропы.
"З нашай унікальнай культурай, выдатным геаграфічным становішчам, адкрытым і працавітым народам. Я ўпэўненая, што еўрапейскі праект ніколі не будзе поўным без свабоднай Беларусі і без суверэннай Украіны", — заявіла Святлана Ціханоўская.
Пераможцамі гэтай прэміі ў розныя гады станавіліся палітыкі, дзеячы культуры, навукоўцы і спартсмены. Еўрапейцамі года, да прыкладу, прызнавалі прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага і прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона, прэм'ер-міністра Даніі Мэтэ Фрэдрыксен.
![Светлана Тихановская стала лауреатом премии "Европеец года"](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/tichan_15_05_2.jpg.webp?itok=6YEczteZ)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.