Святлана Ціханоўская прыбыла на саміт у Арменію
Святлана Ціханоўская / прэс-служба Ціханоўскай
Святлана Ціханоўская прыбыла Ў Ерэван на Саміт еўрапейскіх лідараў. Раней гэты міжнародны візіт яе прэс-служба не анансавала. Гэта першы візіт лідаркі беларускіх дэмсілаў у Арменію.
Паведамляецца, што Ціханоўская прыме ўдзел у мерапрыемствах саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці як запрошаная госця ад Беларусі. Таксама яна паўдзельнічае ў канферэнцыі "Ерэванскі дыялог", якую арганізуе МЗС Арменіі.
Таксама ў Ерэван прыбылі прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон, старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен, старшыня Еўрасавета Антоніу Кошта, вярхоўная прадстаўніца ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кая Калас, прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Кір Стармер, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, прэм’ер-міністарка Італіі Джорджа Мелоні ды многія іншыя лідары.
На самітах Еўрапейскай палітычнай супольнасці Ціханоўская прадставіць Беларусь ужо пяты раз.