Святлана Ціханоўская наведае з візітам ЗША

Святлана Ціханоўская падчас візіту ў ЗША летам 2021 года / @tsikhanouskaya
Святлана Ціханоўская падчас візіту ў ЗША летам 2021 года / @tsikhanouskaya

У канцы сакавіка Святлана Ціханоўская наведае з візітам ЗША. Пра гэта паведамляе рэсурс "Позірк" са спасылкай на старшага дарадцу Ціханоўскай Франка Вячорку.

Візіт адбудзецца 21-28 сакавіка на запрашэнне Кангрэса. Запланаваныя сустрэчы беларускага палітыка з кіраўніцтвам Кангрэса, а таксама экс-спікеркай Палаты прадстаўнікоў Нэнсі Пэласі. У Вашынгтоне Ціханоўская таксама возьме ўдзел у мітынгу да Дня Волі, які адбудзецца 25 сакавіка. Акрамя гэтага, у праграме візіту — выступ Ціханоўскай у Гарвардскім універсітэце, а таксама шэраг сустрэч у Белым доме і Дзярждэпартаменце. На гэтых сустрэчах мяркуецца абмеркаваць механізмы прыцягнення беларускіх уладаў да адказнасці за злачынствы супраць чалавечнасці, а таксама недапушчэнне "лукашэнкаўскай Беларусі" да ўдзелу ў Радзе Бяспекі ААН.

Нагадаем, гэты візіт зробіцца другой афіцыйнай паездкай Святланы Ціханоўскай у ЗША. У ліпені 2021 года яна сустракалася ў Вашынгтоне з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі