Святлана Ціханоўская звярнулася да ўдзельнікаў маршаў у падтрымку палітвязняў

Святлана Ціханоўская
Святлана Ціханоўская

Святлана Ціханоўская падтрымала тых, хто сёння ідзе на маршы ў падтрымку палітвязняў. Яна напісала пра свайго мужа Сяргея Ціханоўскага і пра Дзяніса Кузняцова — вязня мінскага ізалятара ў завулку Акрэсціна, які памёр учора ў бальніцы.

"Страшна, што людзі гінуць, што іх забіваюць у засценках. Страшна, што іх смерці прыкрываюць відавочнай хлуснёй. Страшна, што ў турмах Беларусі дагэтуль знаходзіцца велізарная колькасць людзей, кінутых туды за тое, што асмеліліся змагацца за свабоду.

Калі ўсім нам хлусяць пра мёртвых — чаго ім каштуе хлусіць пра жывых?
 
Кожны з вас выходзіць на пратэсты, у першую чаргу, за ўласную свабоду. Але сёння марш за свабоду палітвязняў. Гэта людзі, якія, як Сяргей Ціханоўскі, не бачылі сям'ю і дзяцей ужо некалькі месяцаў. Гэта людзі, якія пацярпелі за свае перакананні — і пакутуюць дагэтуль. І наша задача — вызваліць іх. Таму я падтрымліваю кожнага, хто выйдзе сёння на вуліцу свайго горада. Няхай увесь свет бачыць: беларусы хочуць жыць на свабодзе, а не ў турме".

Сяргей Ціханоўскі быў затрыманы ў Гродне 29 траўня, ён знаходзіцца за кратамі ўжо больш за чатыры месяцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі