Святлана Ціханоўская здзейсніць рабочы візіт у Іспанію

Святлана Ціханоўская / twitter
Святлана Ціханоўская / twitter

21-23 снежня Святлана Ціханоўская здзейсніць рабочы візіт у Іспанію. Гэта 10-я краіна, якую наведае Ціханоўская пачынаючы з кастрычніка.

У Іспаніі лідэр беларускай апазіцыі правядзе онлайн-званок з прэм'ер-міністрам краіны Педра Санчасам. Прэм'ер-міністр Санчэс цяпер на самаізаляцыі ў сувязі з тым, што нядаўна кантактаваў з французскім прэзідэнтам Эмануэлем Макронам, у якога пацвердзіўся COVID-19.

Таксама Ціханоўская плануе сустрэцца з міністрам замежных спраў Іспаніі Аранча Гансалес Лайя, прадстаўнікамі іспанскага парламента і мясцовай беларускай дыяспары.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі