Святлана Ціханоўская: мы не верым у дыялог пад руляй аўтамата

Святлана Ціханоўская: мы не верым у дыялог пад руляй аўтамата

Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў з нагоды жорскіх затрыманняў, якія адбыліся 11 кастрычніка. 

"Мінулыя выхадныя паказалі, што рэжым працягвае мець зносіны з беларускім народам толькі на мове гвалту. Мы ўсё гэта бачым, і я ведаю, на такія дзеянні складана не рэагаваць. Я разумею, што кожны мае права на самаабарону. Кожны мае права аберагаць сябе, сваю сям'ю, свой двор і сваю Беларусь ад беззаконня і гвалту", — кажа яна. 

Ціханоўская нагадвае, што пратэстоўцы дзейнічаюць мірна і патрабуюць перамоваў аб новых выбарах.

"Мы не верым у дыялог пад руляй аўтамата. Раней рэжым таргаваўся палітвязнямі як закладнікамі з ЕС, каб атрымаць жаданае. Цяпер яны таргуюцца з уласным народам, і гэта кажа толькі пра адно: мы здолелі прымусіць іх слухаць нас", — упэўненая Ціханоўская. На яе думку, цяпер трэба давеці план да канца: спыніць гвалт, вызваліць палітвязняў і правесці новыя выбары.

Яна заклікае ладзіць мірныя вулічныя акцыі: маршы, дваровыя акцыі, блакаванне ваеннай тэхнікі і любога гвалту. 

Таксама Ціханоўская звяртаецца да рабочых: "Прадпрыемствы, ваша салідарнасць мацней за тысячы сілавікоў! Улада залежыць ад вас больш, чым вы ад яе. Вы можаце ўсё змяніць".

Асобна звяртаецца яна да груп самакіравання, называючы іх новай палітычнай сілай: "Вы можаце дапамагаць пацярпелым, арганізоўвацца ў новыя рухі і падтрымліваць дысцыпліну ў грамадстве пры прававым дэфолце. Вы можаце ўсё змяніць".

Ціханоўская абяцае і надалей падтрымліваць мірныя пратэсты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі