Святлана Ціханоўская: мой муж не прыхільнік "крымнаша"

Святлана Ціханоўская: мой муж не прыхільнік "крымнаша"

Сяргей Ціханоўскі не прыхільнік тых, хто заяўляе "Крым наш". Пра гэта яго жонка Святлана Ціханоўская распавяла ў інтэрв'ю ўкраінскаму журналісту Дзмітрыю Гардону.

Гардон спытаўся, ці з'яўляецца Ціханоўскі прарасійскім палітыкам, і згадаў яго паездкі ў Крым з боку Расіі ў 2015 годзе. 

Святлана адзначыла, што яе муж працаваў у Расіі, там у яго была прадакшн-кампанія, у Расіі было шмат заказаў. Яна заявіла, што Ціханоўскі не прарасійскі "ў тым кепскім сэнсе, у якім вы выкарыстоўваеце". Але найлепш, кажа яна, каб журналіст сам змог задаць гэтае пытанне яе мужу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі