Святлана Ціханоўская адрэагавала на рашэнне Масквы прызнаць ДНР і ЛНР

Святлана Ціханоўская / twitter.com/Tsihanouskaya
Святлана Ціханоўская / twitter.com/Tsihanouskaya

Святлана Ціханоўская адрэагавала на рашэнне Масквы прызнаць ДНР і ЛНР. Па яе словах, "тэрытарыяльная цэласнасць з'яўляецца краевугольным каменем дзяржаўнага суверэнітэту". Расія неаднаразова парушала гэты прынцып у дачыненні да Украіны. І гэта азначае, што пагроза рэгіянальнай бяспецы і нестабільнасць, якая расце ў Еўропе, захоўваюцца.

"Беларусь асуджае гэты незаконны крок", — заявіла Святлана Ціханоўская.

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін напярэдадні падпісаў указы аб прызнанні гэтых тэрыторый. У дакументах сярод іншага прадугледжана магчымасць увядзення войскаў на тэрыторыі ДНР і КНР, якія з'яўляюцца ўкраінскімі рэгіёнамі. Увод войскаў тлумачыцца неабходнасцю "падтрымання міру".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі