Святаслаў Вакарчук абараніў дэсертацыю па фізіцы

Украінскі музыка, лідэр гурта Акіян Эльзы Святаслаў Вакарчук абараніў дысертацыю на званне кандыдата фізіка-матэматычных навук. Тэма працы – “Суперсіметрыя электрона ў магнітным полі”.

Пісаў яе артыст у той жа час, што і альбом “Суперсіметрыя”. У сваёй навуковай працы музыка знайшоў прыклады новых трохмерных магнітных палёў, у якіх рух электрона валодае суперсіметрыяй.

Акрамя музычнай і навуковай дзейнасці, Святаслаў Вакарчук таксама займаецца дабрачыннасцю, і паспеў пабываць дэпутатам.

Корреспондент.net
Фота: livestory.com.ua