Вы тут

Свята-Елісавецінскі манастыр у Мінску апублікаваў фота манахінь у пілотках

Дзень Перамогі ў Свята-Елісавецінскім манастыры / obitel-minsk.ru

Праваслаўны Свята-Елісавецінскі манастыр у Мінску апублікаваў на сваім сайце фатаздымкі са святкавання Дня Перамогі. Фотарэпартаж выклікаў шырокі розгалас сярод вернікаў.

На фатаздымках фігуруюць манахіні ў пілотках. У такім выглядзе яны выступаюць на сцэне, удзельнічаюць у святочным шэсці (штосьці кшталту "Бессмяротнага палка") ды іншых мерапрыемствах.

"Пад мірным небам мы святкуем Вялікую Перамогу, за якую нашыя дзяды і прадзяды аддалі свае жыцці", — гаворыцца ў каментары да фатаздымкаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.