"Сведка" беспарадкаў: Мяне ў Мінску 19 снежня не было

Сёння адбыўся вобыск у актывісткі апазіцыі з Калінкавічаў Тамары Зайцавай. Як паведамляе прэс-служба БХД, вобыск праводзілі супрацоўнікі КДБ у межах крымінальнай справы пра "масавыя беспарадкі", і цягнуўся ён каля дзвюх гадзінаў.

У пастанове на вобыск Зайцава ўзгадваецца як "сведка" па гэтай справе. На гэта яна заявіла, што ў дзень выбараў 19 снежня была назіральнікам на адным з участкаў у Калінкавічах і сведчыць пра падзеі на Плошчы не можа.

Аднак гэтыя довады не спынілі супрацоўнікаў КДБ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі