Сваякі салдата, які загінуў год таму ў Лідзе, не вераць у яго самагубства

Сваякі салдата, які загінуў год таму ў Лідзе, не вераць у яго самагубства

Розгалас вакол смерці салдата Аляксандра Коржыча ў Печах даў надзею бацькам іншых загінулых салдатаў атрымаць адказы на свае пытанні. 

Да журналістаў партала tut.by звярнуліся сваякі Андрэя Маноніна — салдата, які 20 кастрычніка 2016 года загінуў у Лідзе. Ён быў салдатам тэрміновай службы вайсковай часці 48685. 

Сястра кажа, што некалькі месяцаў таму Следчы камітэт спыніў расследаванне крымінальнай справы — з-за адсутнасці складу злачынства. Сваякі не згодныя з такім рашэннем і ва ўсім вінавацяць дзедаўшчыну.

Маці Андрэя — Таццяна Маноніна — жыве ў глухой вёсцы ў Рагачоўскім раёне. Яна працуе даяркай у мясцовай гаспадарцы. 

Паведамляецца, што да гібелі Андрэй паспеў адслужыць у арміі пяць месяцаў: спярша ў "вучэбцы" ў Баранавічах, потым яго перавялі ў Ліду. Па словах сястры, службай хлопец быў задаволены.

Апошні раз Андрэй тэлефанаваў родным у дзень сваёй гібелі — удзень 20 кастрычніка 2016 года. Размова доўжылася некалькі хвілін. Хлопец прасіў маму, каб яна ні ў якім разе не прадавала яго каня. А ў сем гадзін вечара яго знайшлі ў пятлі ў казарменнай прыбіральні. 

Пасля гібелі салдата Следчы камітэт пачаў крымінальную справу за давядзенне да самагубства. Расследаванне то спынялася, то аднаўлялася. А ўвесну з ведамства напісалі маці Андрэя: справа закрытая праз адсутнасць складу злачынства, у смерці яе сына вінаватых няма.

Сваякі ж кажуць, што хлопец перад смерцю пакінуз запіску, у якой называў вінаватых у яго смерці. Яны бачылі гэты аркуш толькі аднойчы, калі прыязджалі на допыт да следчага. Больш ім яго ніхто ніколі не паказваў.

Маці салдата пераказвае прыблізны тэкст запіскі на памяць: "Прабач, брат, прабач, мамачка. Не судзіце строга. Але па-іншаму я не магу. Яны мяне прымусілі. Я хацеў жыць, хацеў вярнуцца ў вёску і працаваць у калгасе. Брат, прашу цябе, пакарай іх судом". Па яе словах, пад гэтым тэкстам называліся  прозвішчы чатырох чалавек. Трое з іх служылі разам з Андрэем Мамоніным, а чацвёрты — сяржант-кантрактнік. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі