Suzuki спыніла супрацоўніцтва з афіцыйным дылерам у Беларусі

Suzuki спыніла супрацоўніцтва з афіцыйным дылерам у Беларусі

Кампанія “Сузукі мотарс рус” скасавала дамову ад продажы аўтамабіляў з ТАА “Белаўтакантынент”. Дамова скончылася яшчэ 1 студзеня 2016 года. Цяпер кампанія не прадае аўтамабілі японскага аўтаканцэрна на тэрыторыі Беларусі, перадае telegraf.by

Пастаўкі дылеру скарочаныя ў поўным аб’ёме, новых паставак не плануецца. Інфармацыя “Белаўтакантынента” наконь працягнення дылерскага пагаднення не адпавядае рэчаіснасці.

Апроч таго, з беларускай кампаніяй скасоўваюць дамову аб сервісным абслугоўванні.

На сёння “Сузукі мотарс рус” знаходзіцца ў працэсе падпісання дылерскай дамовы з новым аўтамабільным партнёрам. Падрабязнасці пра новага афіцыйнага дылера будуць абвешчаныя бліжэйшым часам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі