Вы тут

Сусветны банк: Беларусь — найбуйнейшы суверэнны даўжнік Расіі

Беларусь — лідар па расійскіх крэдытах / pixabay.com

Сусветны банк "рассакрэціў" суверэнных даўжнікоў Расіі. Як адзначае РБК, Мінфін РФ рэдка раскрывае такія звесткі, а СБ іх апублікаваў. Беларусь сярод даўжнікоў Масквы апынулася лідарам. На канец 2019-га наша краіна набрала крэдытаў на 8,1 млрд долараў. Гэтая сума супадае з той, якую Міністэрства фінансаў Беларусі называла ў праспекце сваіх еўрааблігацый у пачатку лета 2020-га.

На другім месцы Бангладэш, але ён з 2,4 млрд долараў доўгу далёка адстаў ад нашай краіны.

Восенню мінулага года Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін дамовіліся аб прадастаўленні нашай краіне яшчэ 1,5 млрд долараў крэдыту.

На пачатак лютага 2021 года знешні дзяржаўны доўг Беларусі складаў 18,3 млрд долараў. Мінфін чакае ў першым паўгоддзі другі транш расійскага крэдыту — 500 млн долараў.

На інфаграфіцы напісана "Белоруссия", паколькі яна ад РБК. Дарэчы, там ёсць і памылка: не млрд, а млн.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.