Сусветная арганізацыя аховы здароўя: пад пагрозай увесь свет

Сусветная арганізацыя аховы здароўя: пад пагрозай увесь свет

Сусветная арганізацыя аховы здароўя папярэджвае, што кітайскі каранавірус можа распаўсюдзіцца на большасць краін планеты, паведамляе "Бі-Бі-Сі". "Пад пагрозай увесь свет", — кажуць у гэтай структуры.

Covid-19 распаўсюдзіўся ў паўсотні краінах па ўсіх кантынентах (акрамя Антарктыды). Да "чорнага спісу" далучылася і Беларусь, у якой выяўлены першы хворы — студэнт з Ірана. У пятніцу пра першыя выпадкі заражэння паведамілі таксама Нігерыя, Новая Зеландыя, Азербайджан, Літва. Колькасць хворых у КНР і Паўднёвай Карэі працягвае расці.

Ахвяр каранавіруса ў свеце ўжо амаль 2900 чалавек. Страты сусветнай эканомікі ўжо ацэньваюцца на фантастычную суму 5 трыльёнаў долараў. Калі каранавірус не ўдасца спыніць у бліжэйшы час, чакаецца адмена буйных міжнародных спартыўных спаборніцтваў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі