Сустрэча грузінскай апазіцыі са спікерам парламента не дала вынікаў

Сустрэча прадстаўнікоў аб’яднанай грузінскай апазіцыі са спікерам парламента Ніно Бурджанадзэ не дала вынікаў.  Апазіцыянеры не атрымалі адказаў на пастаўленыя пытанні і патрабаванні – пра адмену надзвычайнага становішча, аднаўленне працы ўсіх сродкаў масавай інфармацыі, спыненне пераследу дзеячоў апазіцыі.

Дамовіцца ўдалося толькі пра працяг перамоваў ў панядзелак, паведамляе “Інтэрфакс”.

Нагадаем, пасля нядаўніх вулічных масавых акцый апазіцыі ў Тбілісі, падаўленых сілавымі структурамі, прэзідэнт Міхаіл Саакашвілі ўвёў надзвычайнае становішча. У той жа час ён пайшоў на саступкі і аб’явіў датэрміновыя прэзідэнцкія выбары, якія адбудуцца ў студзені 2008 года.

Эксперты мяркуюць, што ў апазіцыі вельмі мала часу, каб паспець “раскруціць” адзінага кандыдата, які мог бы перамагчы на выбарах Саакашвілі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі