Сурыкаў: Расія не збіраецца размяшчаць у Беларусі ядзерную зброю

У Расіі няма ніякіх планаў размяшчэння на тэрыторыі Беларусі ядзернай зброі. Аб гэтым заявіў амбасадар Расіі ў нашай краіне Аляксандр Сурыкаў. Ён адзначыў, што яго пазіцыя па развіцці ваеннага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Расіяй, выказаная напярэдадні ў інтэрв'ю аднаму з інфармацыйных агенстваў, "была цалкам няслушна інтэрпрэтаваная". "А некаторыя выданні цытуюць тое, што я наогул не гаварыў", — адзначыў амбасадар у інтэрв’ю агенству ІТАР-ТАСС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі