Супрацоўнікі прыватнай фірмы скралі 32 кубаметры драўніны ў Любанскім лясгасе

Супрацоўнікі прыватнай фірмы скралі 32 кубаметры драўніны ў Любанскім лясгасе

Супрацоўнікі прыватнай фірмы скралі амаль 32 кубаметры драўніны ў Любанскім лясгасе. Як паведамляе сайт Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры прэзідэнце, кошт скрадзенага складае 1,9 тысячы беларускіх рублёў.

Машыну з прычэпам, загружаную шасціметровымі сартыментамі сасны, затрымалі ўначы на дарозе каля вёскі Старыя Юрковічы. Дакументаў на драўніну не было. Як пасля высветлілася, лес загрузілі на тэрыторыі Любанскага лясгасу, дзе прадпрыемства з Хоцімска праводзіла высечку. Фірма мела дамову на выкананне працаў па нарыхтоўцы і тралёўцы лесу, але прадаваць драўніну не магла.

Цяпер вырашаецца пытанне аб пачатку крымінальнай справы.

Супрацоўнікі прыватнай фірмы скралі 32 кубаметры драўніны ў Любанскім лясгасе

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі