Супрацоўнікі дзяржпрадпрыемстваў масава запісваюць відэа супраць санкцый

Супрацоўнікі дзяржпрадпрыемстваў масава запісваюць відэа супраць санкцый

У інстаграме з'явіліся ролікі пад хэштэгам #белорусыпротивсанкций, у якіх работнікі .дзяржустаноў выказваюць сваю нязгоду з санкцыямі Захаду супраць нашай краіны.

Пра тое, што беларускіх рабочых "просяць" запісваць падобныя відэа,стала вядома яшчэ на мінулым тыдні. Цяпер ролікаў з асуджэннем санкцый амаль тысяча. І часам гэта выглядае вельмі нягегла. У гэтым відэа супраць санкцый выступаюць простыя гомельскія грузчыкі Дзяніс Пыжоў і Уладзімір Дзярабкін.

Аўтары гэтага відэа — супрацоўніцы ўпраўлення па працы, занятасці і сацабароне Ашмянскага райвыканкаму. Праўда, іх выступ супраць санкцый падаецца занадта не эмацыйным. Чаму, цікава?

Іншая справа — работнікі тэрытарыяльнага цэнтру сацабслугоўвання насельніцтва Воранаўскага раёну! 

"Мы разам ішлі наперад. Уносілі свой пасільны ўклад у капілку сваёй краіны!" — бадзёра па ролях прамаўляюць жанчыны завучаны тэкст і "просяць пачуць кожную з іх".

А вось начальніца ўчастка гродзенскага завода кансерваў ўражвае сваёй мінімалістычнай заявай.

"Крэатыў" з відэа супраць санкцый так і прэ. Зрэшты, як заўсёды.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі