Супрацоўнік брэсцкага КДБ збіў чалавека шарам для боўлінга
Выпадак адбыўся ў папулярным боўлінг-клубе “Космік” у Брэсце. Прапаршчык КДБ са сваімі сябрамі гуляў і ўжываў алкагольныя напоі. У клубе ён пасварыўся з хлопцамі з суседняй дарожкі і кінуў у аднаго з іх цяжкі шар для гульні. У выніку, малады чалавек атрымаў пашкоджанні. Прапаршчыка, які служыць на пасадзе кіроўцы, затрымалі. Яму было інкрымінавана хуліганства з выкарыстаннем прадмета ў якасці зброі. Суд пакараў супрацоўніка КДБ трыма гадамі пазбаўлення волі.
Аляксей Мурланаў, Еўрарадыё, Брэст
Аляксей Мурланаў, Еўрарадыё, Брэст