Супрацоўніца дома дзіцяці ў Барысаве збіла хлопчыка нагамі
![Дзіця / pexels.com, ілюстрацыйнае фота](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/barysau-2108-1.jpg.webp?itok=9AdttQjZ)
Дзіця / pexels.com, ілюстрацыйнае фота
У Барысаўскім доме дзіцяці супрацоўніца збіла нагамі хлопчыка падчас прагулкі на дзіцячай пляцоўцы. Відэа інцыдэнту з'явілася ў інтэрнэце 19 жніўня.
У каментары газеце "Мінская праўда" галоўны лекар Барысаўскага спецыялізаванага дома дзіцяці Святлана Дзятко прызнала, што такі інцыдэнт сапраўды быў. Жанчына на відэа — медсястра, якая працуе ва доме дзіцяці з сёлетняга траўня.
"Чалавек вельмі хацеў працаваць у нас. Да гэтага працавала ў бальніцы. Яе паводзіны — гэта шок для ўсіх нас. Тлумачыць свае паводзіны тым, што не стрымалася. Яна будзе звольненая паводле артыкула. Такія людзі не павінны працаваць з дзецьмі", — каментуе Дзятко.
Па яе словах, з дзіцем усё добра, хлопчык прайшоў абследаванне.
"Сёння ў нашай установе быў Следчы камітэт і інспекцыя па справах непаўналетніх. Былі ўсе дзеці агледжаныя", — дадае яна.
Па факце здарэння ў доме дзіцяці следча-аператыўная група праводзіць праверку.
![Супрацоўніца дома дзіцяці ў Барысаве збіла хлопчыка нагамі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/barysau-2108.jpg.webp?itok=qd9qd5I-)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.