Супраць Расіі ўвядуць новыя санкцыі, нягледзячы на мінскія дамоўленасці

16 лютага пачнуць дзейнічаць прынятыя ЕС санкцыі ў дачыненні 19 фізічных і дзевяці юрыдычных асобаў, у тым ліку з Расіі. Гэтую інфармацыю пацвердзіла канцлер Германіі Ангела Меркель, адказваючы на адпаведнае пытанне журналістаў у Бруселі.

Меркель таксама не выключыла, што ў дачыненні Расіі могуць быць і іншыя санкцыі, калі рэалізацыя новых мінскіх дамоўленасцяў пойдзе кепска.

“Калі ўсё пойдзе добра, то мы будзем з радасцю суправаджаць гэты працэс, калі будуць складанасці, то мы не выключаем далейшых санкцыяў”, — цытуе Ангелу Меркель РИА Новости.

Раней еўрапейскія дыпламатычныя крыніцы паведамілі, што дадатковыя санкцыі ЕС у дачыненні Расіі набудуць моц 16 лютага, нягледзячы на дамоўленасці ў Мінску 12 лютага.

Пасля гэтых перамоў еўрапейскія дыпламаты гатовыя былі адмовіцца ад новых санкцый. У прыватнасці, такое меркаванне выказалі прэм’ер-міністр Фінляндыі Аляксандр Стуб, старшыня Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер, кіраўнік МЗС Францыі Ларан Фабуіс.

Абмежаванні закрануць 19 расіян і ўкраінцаў, будуць замарожаныя рахункі дзевяці кампаній. Гэтыя захады былі ўзгодненыя міністрамі замежных спраў ЕС на сустрэчы 9 лютага ў сувязі з падзеямі канца студзеня ў Марыупалі.

29 студзеня кіраўнікі МЗС краін ЕС працягнулі санкцыі, уведзеныя ў сакавіку 2014 года. У чорным спісе — 132 чалавекі і 28 кампаній.

24 студзеня адбыўся абстрэл Марыупаля, у выніку якога загінулі 30 чалавек, нагадвае Lenta.ru.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі