The Sunday Telegraph: Ракетныя комплексы С-300 у Іран паставяць праз Беларусь

Расія можа паставіць Тэгерану ракетныя комплексы С-300 праз Беларусь. Пра гэта 31 жніўня паведаміў брытанскі штотыднёвік The Sunday Telegraph.  Выданне спасылаецца на амерыканскую выведку, якая сцвярджае, што гэта можа быць адказам Расіі на падтрымку ЗША імкнення Грузіі і Украіны ў NATO.

The Sunday Telegraph адзначае, што Расія і Іран загадзя дамовіліся аб пастаўках комплексаў С-300. Тэгеран, нібыта, лічыць, што гэтая здзелка ўжо адбылася. Аднак улады Ізраіля мяркуюць, што яе яшчэ магчыма заблакаваць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі