Суддзя Ільіна стварае на працэсе ў Цэнтральным судзе нервовую атмасферу

У Цэнтральным судзе Мінску, дзе праходзіць працэс над 10-цю ўдзельнікамі акцый пратэсту, абвешчаны перапынак да 14 гадзінаў. Сёння працягваўся допыт сведкаў з боку абвінавачвання - прадстаўнікоў мінскай ДАІ і службы, якая забяспечвае рух транспарту ў сталіцы.

Як паведамляе "Наша ніва", сведка Падбярозкін паведаміў, што Таццяна Цішкевіч агрэсіўна кідалася на супрацоўнікаў ДАІ, а таксама "была ў авангардзе неўтаймаванай калоны БНФ". Паводле яго словаў, некаторыя мітынгоўцы былі п’яныя. Падбярозкін сведчыць, што збівалі не толькі яго, але дасталося і іншым супрацоўнікам ДАІ.

Праваабаронца Алена Танкачова паведаміла Еўрарадыё, што абвінавачваныя займаюць актыўную пазіцыю, намагаюцца задаваць шмат пытанняў, найперш прадстаўнікам службы ДАІ. Яны спрабуюць высветліць, чаму супрацоўнікамі ДАІ не было зроблена неабходных захадаў для забеспячэння грамадскага парадку, а менавіта бяспекі тых грамадзян, якія прымалі ўдзел у мітынгах, і тых, хто аказаўся побач выпадкова.

Прадстаўнікі ДАІ на такія пытанні рэагуюць дастаткова агрэсіўна. Нервовую атмасферу стварае і суддзя Ільіна. Сёння ў ходзе паседжання яна рабіла заўвагі Таццяне Цішкевіч і Міхаілу Пашкевічу за тое, што яны смяяліся з паказанняў сведкаў, пагражала выдаліць Цішкевіч і Пашкевіча з залі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі