Суд упершыню прызнаў "шлюбны абавязак" згвалтаваннем

Ён абвясціў вінаватым у згвалтаванні мужчыну, які заняўся каханнем са сваёй грамадзянскай жонкай па ўзаемнай згодзе.


Як паведамляе сайт delfi.lt, жанчына пагадзілася сэксуальна зблізіцца са сваім мужам толькі пры ўмове, калі ён перапыніць фрыкцыі да наступу семявывяржэння. Жонка не хацела зноў нараджаць. Але ў апошнія секунды палавога акта мужчына заявіў жонцы, што не будзе датэрмінова перарываць сэкс, таму што яна з'яўляецца яго законнай жонкай, і ён "так хоча".


Інцыдэнт меў месца яшчэ ў лютым 2010 года. Неўзабаве пасля сэксу з мужам жонка зацяжарыла. А затым жанчына вырашыла падаць пазоў у суд. Толькі нядаўна судовая інстанцыя пастанавіла, што паколькі мужчына (які, дарэчы, з'яўляўся мужам толькі па законах шарыяту) не выканаў "пагаднення, дасягнутага да пачатку сэксуальнага акту", то яго варта прызнаць вінаватым у згвалтаванні.


Як адзначыў суддзя, згода жанчыны на сэкс у дадзеным выпадку не з'яўлялася важнай, паколькі сваёй "адмовай своечасова выйсці" мужчына яе груба праігнараваў. Сваім рашэннем суд адмяніў пастанову пракуратуры не распачынаць крымінальнай справы па факце гвалту.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі