Суд у Мінску выносіць прысуды за салідарнасць з Надзеяй Саўчанка

Суд у Мінску выносіць прысуды за салідарнасць з Надзеяй Саўчанка

Суд Цэнтральнага раёна Мінска 25 сакавіка разглядае адміністратыўныя справы ўдзельнікаў пікету каля расійскай амбасады ў Мінску. Акцыя ў падтрымку украінскай лётчыцы Надзеі Саўчанка адбылася 9 сакавіка. На яе ўдзельнікаў міліцыянты складалі пратаколы за несанкцыяванае масавае мерапрыемства.

На 4 млн 200 тысяч рублёў (20 базавых велічыняў) аштрафаваныя Наталля Махнач, Наталля Басалыга, Уладзімір Шыпіла, Зміцер Захарэвіч. Таксама былі аштрафаваныя Яўген Батура, Наталля Саматыя — на 3 млн 150 тысяч рублёў кожны (15 базавых), Галіна Лукашэвіч — на 2 млн 100 тысяч рублёў (10 базавых).

Справу Сяргея Пальчэўскага адправілі на дапрацоўку. Як перадае праваабарончы сайт "Вясна", Пальчэўскі заявіў, што не быў на акцыі, і фатаздымак у справе паказвае іншага чалавека.

Дарэчы, бард Зміцер Захарэвіч хадайнічаў, каб працэс вёўся па-беларуску, але суддзя Таццяна Рак адмовіла ў гэтым.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі