Суд Санкт-Пецярбурга арыштаваў 4 беларусаў за "незаконную акцыю"

Суд Санкт-Пецярбурга арыштаваў 4 беларусаў за "незаконную акцыю"

Васілевостраўскі суд Санкт-Пецярбурга арыштаваў на тэрмін ад 2 да 7 сутак чатырох грамадзян Беларусі за "незаконную акцыю", паведамляе ТАСС. Яны выходзілі з бел-чырвона-белымі сцягамі на вуліцы расійскага горада ў падтрымку пратэстоўцаў у Беларусі. Пакаралі беларусаў за няўзгодненую акцыю, якая прайшла 24 сакавіка на Марской набярэжнай.

Юлія Штанько за "парушэнне ўстаноўленага парадку арганізацыі ці правядзення сходу, мітынга, дэманстрацыі, шэсця ці пікетавання" асуджана на 7 сутак, Павел Штанько і Жанна Галеева атрымалі па 5 сутак, Ягор Мякіннікаў — 2 сутак адміністрацыйнага арышту. Мякіннікава вызвалілі, паколькі ён ужо адбыў пакаранне, чакаючы за кратамі суда.

Яшчэ адзін затрыманы Уладзімір Драгун, грамадзянін Расіі, які з'яўляецца ўдзельнікам беларускага зямляцтва, чакае суда, прызначанага на 26 сакавіка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі