Вы тут

Суд пакараў папраўчую калонію ў Віцьбе

Калонія "Віцьба" / vitebsk.cc, Сяргей Серабро

Папраўчая калонія №3 ў пасёлку Віцьба Віцебскага раёна трапіла пад суд, пішуць "Народныя навіны Віцебска".

Паведамляецца, што падчас нарыхтоўкі лесу ў адным з лясгасаў Віцебскай вобласці папраўчая калонія самавольна высекла 17 насенных хвояў і адзін дуб, не прызначаныя для высечкі. Шкода ацэньваецца ў 8838 рублёў 40 капеек.

30 траўня суд Віцебскага раёна прызнаў папраўчую калонію вінаватай у адміністрацыйным правапарушэнні паводле часткі 2 артыкула 16.17 КаАП — незаконная высечка ў эксплуатацыйных лясах. На калонію наклалі штраф у 640 рублёў (20 базавых велічыняў).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.