Суд пакараў 82-гадовую пенсіянерку за крыж "лясным братам" (фота)

Нагадаем, у пачатку чэрвеня пракуратура Шчучынскага раёна вынесла афіцыйнае папярэджанне арганізатарам несанкцыяванага ўсталявання крыжа на тэрыторыі Бакштаўскага сельсавета. Ён быў урачыста пастаўлены 12 траўня на месцы гібелі "палявога камандзіра" Анатоля Радзівоніка ("Олеха"), які да 1949-га змагаўся на чале атрада супраць савецкіх уладаў і загінуў у баі.

Старшыня непрызнанага беларускімі ўладамі Саюза палякаў Мечыслаў Яськевіч аштрафаваны на 4 мільёны рублёў, 82-гадовая Вераніка Себасцьяновіч — на 2,5 млн рублёў. Адзначым, што Себасцьяновіч была сувязной "лясных братоў", прайшла савецкія канцлагеры.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі