Пракуратуры не падабаецца крыж на месцы гібелі камандзіра АК

Як піша "Гродзенская праўда", крыж пастаўлены 12 траўня на месцы гібелі Олеха — аднаго з камандзіраў Арміі Краёвай. Пракуратура вынесла папярэджанне за тое, што арганізатары акцыі не атрымалі ніякіх неабходных у такім разе ўзгадненняў з уладамі і дазволу на ўсталяванне крыжа.


Незадавальненне ж афіцыйнай "Гродзенскай праўды" выклікала тое, што крыж пастаўлены ў памяць пра АКоўца, які некалькі гадоў пасля вайны ладзіў збройны супраціў камуністычным уладам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі