Суд па справе "рэйкавых партызан" з Мазыра абвясціў перапынак да 8 лютага

Сяргей Пляшкун і Юрый Сельвіч / spring96.org
Сяргей Пляшкун і Юрый Сельвіч / spring96.org

На працэсе над "рэйкавымі партызанамі" з Мазыра Сяргеем Плешкуном і Юрыем Сельвічам абвешчаны перапынак да 8 лютага, перадаюць праваабаронцы. Суд праходзіць у закрытым рэжыме, таму прычына такога рашэння невядомая.

Із крымінальную справу разглядаюць у Гомельскім абласным судзе яшчэ з 6 снежня. Судзіць 34-гадовага Плешкуна і 45-гадовага Сельвіча суддзя Алег Харошка.

Мужчыны пазнаёміліся падчас паслявыбарчых пратэстаў 2020 года.

Як гаворыцца ў матэрыялах справы, Пляшкун і Сельвіч набылі кампаненты для вырабу "кактэйляў Молатава" і піратэхнічку, якія планавалі выкарыстаць "пры здзяйсненні акту тэрарызму, нападзе на будынкі, установы, транспартныя сродкі, а таксама супрацоўнікаў праваахоўных органаў".

Таксама ў справе фігуруе пратэст супраць расійскай агрэсіі ва Украіне. Як паведамляла Генпракуратура, Пляшкун на "экстрэімсцкім" ТГ-канале апублікаваў відэафайл з каментарамі пра дату і час перамяшчэння вайсковай тэхнікі, ваенізаваных падраздзяленняў і вайскоўцаў. Потым на плоце аднаго з мазырскіх прадпрыемстваў пакінуў "цынічныя малюнкі і надпісы, у якіх даў негатыўную ацэнку жыхарам замежнай дзяржавы",

Ім выставілі абвінавачанне па сямі артыкулах Крымінальнага кодэкса — у тым ліку ў "акце тэрарызму".  
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі