Суд не задаволіў скаргу на затрыманне ў Мінску расіяніна Ягора Дуднікава

Ягор Дуднікаў / фота з сацсетак​
Ягор Дуднікаў / фота з сацсетак​

Суд Партызанскага раёна Мінска не задаволіў скаргу на затрыманне ў Мінску расіяніна Ягора Дуднікава, паведамляе "Новая газета" са спасылкай на адваката Антона Гашынскага.

Пасяджэнне прайшло сёння ў закрытым рэжыме. Дуднікаў на ім не прысутнічаў. Гашынскі таксама расказаў, што абарона плануе абскардзіць гэтае рашэнне ў судзе вышэйшай інстанцыі.

"Плануем абскардзіць далей у Мінгарсудзе, падаваць скаргу на меру стрымання і абскардзіць абвінавачванне", — сказаў адвакат.

Нагадаем, Ягор Дуднікаў быў затрыманы 4 траўня па падазрэнні ў арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Ён — акцёр агучвання-аматар. Па словах адваката, крымінальную справу супраць расіяніна распачалі таму, што ён агучваў відэаролікі "для беларускай апазіцыі". Цяпер ён знаходзіцца ў мінскім СІЗА.

Днямі Дуднікаў праз адваката расказаў, як адбывалася затрыманне і пры якіх абставінах ён даваў паказанні.

Па яго словах, яго білі і пагражалі яму. Напрыклад, калі пасля ператрусу супрацоўнікі міліцыі пасадзілі яго ў машыну, "сказалі, што паедуць закопваць. "Саджаць бульбу", — так пажартаваў адзін з іх".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі