Суд не выпусціў Віктара Бабарыку з СІЗА КДБ

Суд не выпусціў Віктара Бабарыку з СІЗА КДБ

Суд Цэнтральнага раёна падтрымаў рашэнне КДБ падоўжыць Віктару Бабарыку тэрмін утрымання пад вартай. Такое рашэнне прыняла суддзя Юлія Густыр, паведамляе TUT.by.

Віктар Бабарыка знаходзіцца пад вартай з 18 чэрвеня. Яго разам з сынам Эдуардам затрымалі па "справе Белгазпрамбанка". 

10 жніўня памочнік начальніка ўпраўлення, старшы следчы па асабліва важных справах Следчага ўпраўлення КДБ Пакаў прыняў пастанову аб падаўжэнні тэрміну ўтрымання Віктара Бабарыкі пад вартай. Гэтую пастанову і абскарджвала абарона экс-банкіра.

Адвакаты мяркуюць, што абвінавачванне парушае права на абарону. З яго не зразумела, якія менавіта дзеянні Бабарыкі нібыта ўтвараюць злачынствы. Таксама яны лічаць, што няма падставаў для падаўжэння тэрміну ўтрымання яго пад вартай.  

Скаргу адвакатаў разглядалі на закрытым пасяджэнні. Суд не задаволіў хадайніцтва, каб Віктар Бабарыка ўдзельнічаў у ім па відэасувязі.

Урэшце суддзя Юлія Густыр адхіліла скаргу абаронцаў Бабарыкі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі