Суд над палоннымі "азоўцамі" праходзіць у расійскім Растове-на-Доне

Суд над палоннымі "азоўцамі" / ro.today
Суд над палоннымі "азоўцамі" / ro.today

У расійскім Растове-на-Доне 14 чэрвеня пачалі судзіць 22 украінскіх ваеннапалонных. Сярод іх восем жанчын, якія працавалі на кухні або ў аддзеле забеспячэння, піша мясцовы сайт ro.today.

Амаль усе падсудныя трапілі ў палон увесну 2022 года ў Марыупалі. Усіх іх вінавацяць у датычнасьці да "тэрарыстычнай арганізацыі" і ўдзеле ў акцыях па "зрынанні расійскай улады" ў Данецкай вобласьці. Падсудным пагражае ад 15 гадоў турмы да пажыццёвага зняволення.

У у расійскіх СМІ падсудных называюць байцамі батальёна Азоў. Насамрэч, як адзначае zerkalo.io, некалькі мужчын пакінулі службу яшчэ да пачатку вайны. Сярод астатніх — кіроўца, мабілізаваны, добраахвотнік, былы работнік узвода аховы каменданцкай роты (ён таксама пакінуў службу да 2022 года). Значная частка абаронцаў марыупальскай "Азоўсталі" даўно вярнулася ва Украіну па абмене ваеннапалоннымі.

Наступнае пасяджэнне прызначанае на 28 чэрвеня.
 

Суд над палоннымі "азоўцамі" праходзіць у расійскім Растове-на-Доне
Суд над палоннымі "азоўцамі" / ro.today

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі