Суд над мазырскім актывістам Паўлам Наздром адкладзены

У Мазыры адкладзены суд над мясцовым актывістам, каардынатарам аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Паўлам Наздром. Учора ён быў затрыманы міліцыянтамі, нібыта, за “нецэнзурную лаянку”. Аднак сведкаў не знайшлося, таму Наздру адпусцілі. Як аказалася,
ненадоўга. Ужо сёння раніцай Паўла на працы затрымаў аператыўны
працаўнік крымінальнага вышуку.

Як паведаміў “Еўрарадыё” Павел Наздра,
у якасці “пацярпелага” выступае чалавек, які толькі нядаўна выйшаў з
турмы.

Актывіст запатрабаваў сведку са свайго боку і адваката, з-за
гэтага суд перанеслі на 15 гадзінаў. Аднак у прызначаны час сведкі з боку абвінавачання і "пацярпелы" не з'явіліся. Таму суд перанесены на пятніцу.