Суд абавязаў выбаркам зарэгістраваць калясачніка Шаўко кандыдатам у дэпутаты

Рашэнне суда / Еўрарадыё
Рашэнне суда / Еўрарадыё

Мінгарсуд задаволіў скаргу Яўгена Шаўко і абавязаў гарадскі выбаркам зарэгістраваць старшыню цэнтральнага савета ў ГА "Рэспубліканская асацыяцыя інвалідаў-калясачнікаў" кандыдатам у дэпутаты па Купалаўскай выбарчай акрузе. Тыдзень таму акруговая камісія адмовілася рэгістраваць мінчука, палічыўшы частку подпісаў, сабраных за яго, несапраўднымі. Яўген падаў у суд.

Суд обязал избирком зарегистрировать колясочника Шевко кандидатом в депутаты
Старшыня цэнтральнага савета ў ГА "Рэспубліканская асацыяцыя інвалідаў-калясачнікаў" Яўгена Шаўко / Еўрарадыё

"У Мінскай выбарчай камісіі сумняваліся ў некаторых адрасах тых, хто падпісаўся за мяне, — расказвае Яўген Еўрарадыё. — Мне давялося правяраць гэта асабіста. Разам з калегамі я змог аб'ехаць невялікую частку з таго спіса, які ў мяне быў. Аказалася, што людзі сапраўды пражываюць па тых адрасах, якія пазначылі, і ў іх ёсць адпаведныя дакументы. У кагосьці была пазначана часовая рэгістрацыя, у кагосьці — пастаянная".

Выбаршчыкі падтрымалі і дапамаглі сабраць доказы

Калі Яўген тлумачыў прычыну свайго візіту, выбаршчыкі дазвалялі яму рабіць копіі дакументаў. Яўген разумее, што калі б замест яго людзей аб'язджаў хто-небудзь са знаёмых, то ўгаворы маглі б не спрацаваць.

 

 

 

"Уявіце сабе: восем вечара, вам звоняць у дзверы і просяць не проста паказаць пашпарт, але яшчэ і сфатаграфаваць дакумент, — смяецца ён. — Таму трэба было прыйсці асабіста, растлумачыць сітуацыю, што ад гэтага канкрэтнага выбаршчыка залежыць лёс чалавека, які рэгіструецца кандыдатам у дэпутаты, але якому ставяць палкі ў колы".

ЦВК даслаў тлумачэнні, якія дапамаглі Шаўко выйграць суд

На калясцы Яўген аб'ехаў 11 адрасоў. Роўна столькі подпісаў трэба было пацвердзіць, каб яго зарэгістравалі. І калі ў дзесяці ён быў упэўнены, то з апошнім дапамагла разабрацца старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.

 

Суд обязал избирком зарегистрировать колясочника Шевко кандидатом в депутаты

"Пазаўчора я быў у яе на прыёме, паказаў доказы, сказаў, што іду ў суд, — успамінае Яўген. — Расказаў, што вырашаецца пытанне з апошнім, 11-м подпісам: чалавек пражывае ў пазначаным месцы і мае дагавор найму жылога памяшкання. На думку старшыні ЦВК, гэты дагавор з'яўляецца дакументам, які пацвярджае рэгістрацыю, і чалавек меў права за мяне галасаваць. Раней на пасяджэнні гарадской выбарчай камісіі мне сказалі, што гэта не дакумент. ЦВК даслаў тлумачэнні, якія дапамаглі мне выйграць суд. Калі б не гэтая даведка, мой доказ у выглядзе дамовы быў б забракаваны".

Яўген спадзяецца, што стане дэпутатам. Паколькі ён сам ездзіць на калясцы, яму блізкія праблемы людзей з інваліднасцю. Акрамя таго, на яго думку, неабходна вырашаць вострыя праблемы ў медыцыне. Напрыклад, спрасціць сістэму рэгістрацыі лекавых сродкаў.

"Калі прэпарат ці які-небудзь медыцынскі сродак мае рэгістрацыю ў Еўрасаюзе, Расіі ці ЗША, такая рэгістрацыя павінна аўтаматычна прызнавацца ў Беларусі, — лічыць Яўген. — Такім чынам мы даб'ёмся змяншэння кошту некаторых лекаў, таксама павялічацца іх асартымент і даступнасць".

 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі