Ствараецца альтэрнатыўны канал пастаўкі нафты з Азербайджана ў Прыбалтыку

Пагадненне аб стварэнні прадпрыемства для рэалізацыі праекту нафтаправоду Адэса-Броды-Плоцк-Гданьск падпісанае 10 верасня ў Вільні.

У праекце ўдзельнічаюць Азербайджан, Грузія, Україна, Польшча і Літва. Нафтаправод, як мяркуюць краіны-удзельніцы, мусіць стаць альтэрнатывай пастаўкам нафты з Расіі, стварыць умовы для дастаўкі нафты з рэгіёнаў Каспійскага і Чорнага мора ў рэгіён Балтыкі, паведамляе “Інтэрфакс”.

Нагадаем, што гэтым праектам зацікавіўся і беларускі ўрад. У верасні ў Кіеве праходзілі перамовы пра ўкраінскую дапамогу ў дастаўцы каспійскай нафты ў Беларусь.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі