Вы тут

Студэнтка 4 курса БДУ сама напісала заяву на адлічэнне

Арына Коршунава і сцяг / скрыншот з відэа Еўрарадыё

Студэнтка 4 курса Філасоўскага факультэта БДУ Арына Коршунава сама напісала заяву на адлічэнне. Так яна падтрымлівае ўсіх студэнтаў і выкладчыкаў, якіх апошнімі днямі адлічылі і звольнілі за грамадзянскую пазіцыю і ўдзел у акцыях пратэста.

"Мы вельмі чакалі рэакцыі ад супрацоўнікаў факультэта на палітычную сітуацыю ў краіне. Але не дачакаліся нават пасля збіцця першакурснікаў нашага факультэта. Ніводнага слова!", — скардзіцца дзяўчына.

Паслухайце яе палымяны маналог: 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.