Вы тут

Студэнтам, затрыманым у лістападзе, падоўжылі тэрмін утрымання пад вартай

Алана Гебрэмарыям / Еўрарадыё

Студэнцкім актывістам, затрыманым 12 лістапада, падоўжылі тэрміны ўтрымання пад вартай, паведамляе "Студэнцкая ініцыятыўная група". Ім выставілі абвінавачванні па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадкі парадак, або актыўны ўдзел у іх). Ім пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Паведамляецца, што студэнтцы БНТУ Настассі Булыбенка працягнулі тэрмін арышту на два месяцы, студэнтам Іллі Трахтэнбергу і Глебу Фіцнеру — на адзін месяц. Ва ўсіх іх тэрмін папярэдняга ўтрымання заканчваўся 12 студзеня.

Таксама вядома, што тэрмін падоўжылі выпускніцы БДМУ, сябру Каардынацыйнай рады і прадстаўніцы Святланы Ціханоўскай па справах моладзі і студэнтаў Алане Гебрымарыям. Аднак пакуль няма звестак, на колькі менавіта ёй падоўжылі тэрмін.

Спіс студэнтаў, якія знаходзяцца пад вартай: Марыя Каленік, Ксенія Сырамалот, Кася Будзько, Яна Арабейка, Ягор Канецкі, Глеб Фіцнер, Ілля Трахтэнберг, Вікторыя Гранкоўская, Настасся Булыбенка

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.