Студэнт ставіць пад сумнеў надзейнасць пошты на TUT.BY

Карыстальнік ЖЖ Antalos сцвярджае, што мае пароль ад паштовай скрыні старшыні савета дырэктараў парталу TUT.BY Юрыя Зісера. Па словах студэнта, нядаўна была “знятая” база логінаў-пароляў сервиса mail.tut.by, і паролем з ім падзяліўся чалавек, які цяпер мае доступ да гэтых сакрэтных звесткаў. Antalos піша, што звяртаў увагу адміністратараў паштовага сервісу TUT.BY на “дзіркі” ў сістэме, але памылкі так і не былі выпраўленыя. Цяпер жа, у адказ на ўпэўніванні спадара Зісера ў тым, што паштовая служба парталу TUT.BY надзейна абароненая ад хакераў, ён паведамляе, што ведае пароль ад скрыні [email protected].

“Нэтыкет” не дазваляе юнаку змясьціць пароль у сеціве, але, каб пераканаць спадара Зісера ў сваёй кампетэнцыі, ён нібыта зашыфраваў яго ў форме пытаньня для гульні “Што? Дзе? Калі?”:

“Это русское слово, записанное при включенной английской раскладке. Практически совпадает с названием одного из последних русских фильмов, отличается только окончанием”.

Юрый Зісер на просьбу пацвердзіць ці абвергнуць чуткі пра ўзлом сваёй паштовай скрыні адказвае, што ўжо стаміўся спрачацца са скептыкамі:

“Смешна нават адказваць: гэта самая звычайная правакацыя… Скрыня такая ёсць, толькі нічога там не ўзламана. Больш за тое: у мяне там няма ніякай інфармацыі, я ёй не карыстаюся!”

"Твой pozirk.org", ЕРБ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі