Студэнт пасля 38 сутак з'ехаў з РБ, бо пагражалі крымінальнай справай і войскам

Студэнт пасля 38 сутак з'ехаў з РБ, бо пагражалі крымінальнай справай і войскам

Студэнт БДУІР Дзмітрый Мазура, які адбыў 38 сутак адміністрацыйнага арышту, з'ехаў з Беларусі. Ён запомніўся сваёй палымянай прамовай у верасні на прыступках універсітэта. Пасля яго проста каля ВНУ скралі сілавікі ў цывільным. Пра тое, што было далей, ён расказаў у інтэрв'ю "Студэнцкай думцы". Пасля затрымання было і збіццё, і здзекі, і абразы. У апошнія дні зняволення "было маральна цяжкавата, таму што 38 сутак сканчаюцца, а я не ведаю, што мяне чакае".

Мазура кажа, што яму пагражалі крымінальнай справай. А калі паўстала пытанне аб адлічэнні, а значыць і аб прызыве ў войска, вырашыў з'ехаць за мяжу. Але хлопец плануе вярнуцца на радзіму, "як толькі ўсё скончыцца, каб дапамагаць краіне і рабіць яе лепш".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі