Студэнт асуджаны на 1,5 года "хіміі" за абразу камандзіра АМАПу Балабы

Студэнт асуджаны на 1,5 года "хіміі" за абразу камандзіра АМАПу Балабы

19-гадовы студэнт асуджаны на 1,5 года "хіміі" за абразу камандзіра мінскага АМАПу Дзмітрыя Балабы (арт. 369 КК "Абраза прадстаўніка ўлады"). Такое рашэнне 26 лістапада прыняў суд Фрунзенскага раёна сталіцы (суддзя — Андрэй Млечка). З маладога чалавека будуць спагнаныя 1000 рублёў у якасці кампенсацыі маральнай шкоды Балабы, паведамляе TUT.by.

Хлопца затрымалі ў канцы верасня каля дома ў Мінску, дзе жыве сілавік. Ён напісаў асадкай на абвестках каля ўваходу ў пад'езд "Балаба — забойца". Паколькі напярэдадні там з'явіліся падобныя надпісы, выкананыя фарбай, за домам сачылі. Таму студэнта і яго калегаў затрымалі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі