Стралкоў расстрэльвае сваіх камандзіраў на падставе загаду ад... 1941 года

Як вядома, ён — масквіч, удзельнік клубаў рэканструктараў, афіцэр у адстаўцы. Украінскія спецслужбы называюць Стралкова-Гіркіна дзеючым афіцэрам расійскіх спецслужб. Каля месяца ён знаходзіцца ў Славянску ў Данецкай вобласці, дзе камандуе прарасійскімі баевікамі. Раней у сваіх відэазваротах камандзір баевікоў наракаў на тое, што мясцовыя жыхары не хочуць запісвацца ў яго "апалчэнне", збягаюць, таму заклікаў браць зброю нават жанчын.


На гэты раз сваім загадам Стралкоў прыгаварыў на смяротнае пакаранне "праз расстрэл" дваіх чалавек — камандзіра ўзвода і камандзіра роты "апалчэнцаў". Яны пакараныя "за марадзёрства, узброенае рабаўніцтва, выкраданне чалавека, пакіданне баявых пазіцый і затойванне здзейсненых злачынстваў". Самае дзіўнае ў гэтай сітуацыі, што масквіч Ігар Стралкоў-Гіркін прыгаварыў на смяротнае пакаранне "на падставе Указа Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР "Аб ваенным становішчы" ад 22.06.1941 г.".
 

Фота з сацыяльных сетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі