Стралкоў: нікуды Лукашэнка ўжо не дзенецца
![Стралкоў: нікуды Лукашэнка ўжо не дзенецца](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/kmo_174661_00248_1_t222_221737.jpg.webp?itok=ZZ_YEpon)
Камандзір расійскіх дыверсантаў у Крыме і на Данбасе ў 2014-м, палкоўнік ФСБ у адстаўцы Ігар Стралкоў (Гіркін) у сваім чарговым стрыме выказаўся наконт перспектывы ўступлення Беларусі ў вайну супраць Украіны. "Я ўпэўнены, што Беларусь, рана ці позна, уступіць у вайну, — кажа ён. — Нікуды яна цяпер ужо не дзенецца. Але Лукашэнка будзе цягнуць да апошняга. Гэта 100%".
У траўні Стралкоў заяўляў, што "ваяваць беларусам усёроўна давядзецца". Ён лічыў, што гэта будзе "абарончая вайна".
![Стралкоў: нікуды Лукашэнка ўжо не дзенецца](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph_watermark/public/paragraphs/image/77_8.jpg.webp?itok=pAEWjJLG)
Байцы беларускіх Сіл спецыяльных аперацый каля мяжы / Мінабароны РБ
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.